Гадоу таму, здаецца, мала,
Як пачыналася жыццё,
Дзе усё бурліла, усё кранала,
Дзе, што ні дзень, то адкрыццё.
Дзе наша вёсачка старая
Глядзіцца у Сцвігу праз масты,
Дзе надвячор гармонік грае
I пахнуць вільгаццю кусты.
Дзе, як прачнуся летнім ранкам
На Селіцу, ці па грыбы,
Дык маці услед: глядзі ж,Iванка,
Каб хораша усё, абы!
Шкада тых дзён, ужо не будзе
Дзіцячых клопатау штодня,
Пад язкау трапяткіх на вудзе,
Або пячонікау з агня.
I штось балюча у сэрца цісне,
Калі збіраюся дамой,
Калі у шыкоуным "Міцубісі"
Па тых мясцінах еду зноу.
Мне час вяртацца, шчэ ёсць сіла,
Радзіма кліча, а яна -
Ля дзеда бацькава магіла,
Магіла бацькава адна...
Дзякуй,за верш.
Дзякуй,за верш. Кранае...Поспехаў у напісанні другіх твораў!
Вялікі дзякуй і Вам за добрыя
Вялікі дзякуй і Вам за добрыя словы. Жадаю шчасця.
Ваня, заставил плакать...
Ваня, заставил плакать...