На тваіх плячах, Радзіма, цяжар часу.
У тваіх вачах рашучы ўздым.
У тваіх руках палітра красак
І прастор з багаццем баравін.
Ільняных палёў тваіх сінеча
Цягне да сябе, нібы магніт.
І ўзрывае душу ў ціхі вечар
Светлых, ясных думак дынаміт.
Па тваіх сцяжынках аж да скону
Мне цікава па жыцці блукаць.
І насіць у сэрцы чысты гонар
За твае палі і сенажаць.
За твае чысцюткія крыніцы,
За твае святыя гарады.
Цуд зямны: з табой навек зрадніцца,
Лёсам зжыцца на ўсе гады.
Узлятаюць у неба замкаў вежы.
На рамонках шчасце варажу.
Не імкнуся на прастор замежжа:
Я сваёй Радзімай даражу.