Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Радзіма

Сярэдняя: 4 (182 галасоў)

Радзіма, да цябе з мальбой
і нараканнем не скрануся.
Я ў весялосці не з табой,
з табой у роздуме і ў скрусе.

Высвечвала бяздонным дном,
ў акно ўзіралася з’інела,
і ведзьмавала туманом,
і летам бабіным звінела.

Калі будзіла весялосць?!
А прахаплюся — ты ўсё будзіш.
і мне няўцям, адкуль ты ёсць,
адкуль пасля з’яўляцца будзеш.

Ты не ўмяшчаешся ў куток,
дзе трызніць Буг, дзе Белавежа...
Твае не вызначыць мне межы
і не намацаць твой выток.

У свет балючы дабяла,
у снежны свет, мае усходы
ідуць: там ты... там ты была!..
Ты ўся наводдалі заўсёды.



Крута

Крута

единственное нормальное

единственное нормальное стихотворение

Трызнiць - плещецца ?

Трызнiць - плещецца ?

Прабачьце, што значыць

Прабачьце, што значыць "з'iнелы" ? Пакрыты iнеем ?
Спб , аматар беларускай мовы .

+100000000000000000000000000

+100000000000000000000000000