Я зноў вяртаюся з дарогі
Ў вёску родную сваю.
Тут пражыла сваё дзяцінства
Я тут на лаўцы пасяджу.
Гляджу, адшукваю вачыма
Сцяжынкі  тыя ля дарог.
Дзе ножкі босыя тапталі
Травінкі, цёпленькі пясок.
Дзе хата старая стаяла
Дзе бэз цвіцеў каля вакон.
І дзе вясёлкай любавалісь.
Вясновы ўдыхвая азон.
Схіліўся плот на бок ад ветру
Няма каму яго паправіць.
Няма ўжо  тых хто  дзетвару
Мог сустракаць і мог адправіць.
Былое цяжка  ўспамінаць
І баліць сэрца ад успамінаў.
Але ж нятрэба забываць.
Бальшую з малаю  Радзіму. 
Лілія Воранава ( Заяц ) 13.05 2019г.