Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рай

Сярэдняя: 4.5 (13 галасоў)

Самыя вясёлыя і галасістыя салаўі —
на вясковых могілках. Напэўна, таму,
што і днююць, і начуюць не ў гнёздах,
а ў душах маіх спрахлых дзядоў. Яны ж,
як сведчыць тутэйшы народ, былі
самымі жыццярадаснымі і жартаўлівымі
людзьмі на Палессі.

I бярозы тут самыя белыя...
Такія белыя, што ўначы здаюцца
прывідамі. Дзяды і
нават божышчы маіх дзядоў, як тварамі,
так і думамі, былі такімі ж светлымі.

I толькі жвір на вясковых могілках
калючы і цяжкі, калі прыходзіцца кідаць
свае тры жмені наўслед нябожчыку, як
самыя важныя словы, якія не паспеў
сказаць яму яшчэ ўчора.

Жыве старэнькая бабулька каля самых
могілак. Яна іх называе не інакш як
раем і ўсё часцей і часцей думае
пра яго. «Чаму?» — неяк запытаўся ў
яе. «Таму што ў пекле ўжо нажылася».



Сьвіньня ніколі ня стане

Сьвіньня ніколі ня стане салаўём.
«Чаму?» — неяк запытаўся ў
яе. «Таму што ў пекле ўжо нажылася».
Сыс, плаваючы ў алкаголі і распусьце, вельмі рупіўся толькі пра сваю славу-таму і словы такія.