Нiшто ў жыццi не выпадкова –
Нi час растання, нi сустрэчы.
Але мне ведаць дастаткова,
Што Вас убачу ў цiхi вечар.
Не знаю, цi скажу хоць слова,
Калi пагляд кране за плечы,-
Жыць пачынаю бы нанова
(i ўсё прыму абавязкова)
i волi лёсу не пярэчу.
Узыдзе месяца падкова –
Дзе й дробны дождж - i той дарэчы...
Усё ў жыццi нашым часова,
А думаць хочацца аб вечным.