Раней усяго была Айчына
І грудзей матчыных прыцмок,
Людской лагоды дабрачыннасьць -
Жыцьцё ж, адгэтуль пачалось!
І каб злажылась насапраўды,
У прывід няважкій не сплыло -
Верша, няхітрымі радкамі,
Занітавалася яно,
Прынітавалась да чаротаў,
Да балацянак і лясоў,
Да курганоў, дзе прашчур-продкі
Ляжаць на попелу кастроў...
Шматраз сумотная душа
На крылах сна прытул шукала,
Над Бацькаўшчынаю, шматраз,
Жыцьцё мінулае гукала,
Ды адгукалась зноў яно
Першучынкам ад вытока:
Лагодай першаю людской,
Ля грудзей матчыных прыцмокам.
-17.01-12.02.21.