Бярозка усміхаецца,
Цалуючы прамень.
Умыўшы шчокі раніцы,
На сіні выган
Выганяе
Сонца пасвіць дзень.
Плаксівую смугу
Памялом
Змяло.
І сонца па шляху
Пабегла у сяло.
З сявенькай працы на плячах
Ратай яго спаткаў.
Уцеха сонца у вачах
І ў росах
Кожнага лістка.
Падшывалец-вецер
Лапоча у лістве:
Радзіме сонца свеціць,
І жыць на свеце
З сонцам нам лацвей.
1923