Раніца бадзёра
Сонейкам разбудзіць.
І стаяць азёра,
Лебядзі там кружаць.
І раса на травах,
І касцы ў полі,
І шумяць дубравы,
Хораша на волі.
Галубы ў небе,
Як душа паэта.
І скварцы на глебе
Сустракаюць лета.
Сябра мой, як трэба,
З вудаю, на рэчку.
Дым с трубы ў неба,
Хтосьці паліць печку.
І каровы з ранку
На лугах пасуцца.
Гусі каля ганку
Да вады імкнуцца.
А у полі кветка,
Расцвіла рамонка.
Нібы бэзу ветка,
Мілая старонка!