…раскіданы зоры
маленькімі вачыма
па вялікай хаце
дзе Сусвету Маці
дзетак-немаўлятак
цешыць-забаўляе
крыламі вятрыскаў
у сінечы слізкай
па якой спадаюць
ябылкамі знічы
і знікаюць ўночы
неабсяжнай прошчы
што нас спавівае
хусткаю ядвабнай
пад якой на золку
маладосць сплывае…