Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Расколіна

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

У багне, разбэшчанай багне,
Што мглой забівала раты,
Скажыце, ну хто з нас не прагнуў
Разжыцца драбком яснаты?

Скажыце, ну хто з нас не марыў
Хоць вокам адным зазірнуць
Туды, дзе ўжо не валадарыць
Зрудзелай дрыгвы каламуць?

I вось жа настала хвіліна,
Што гэтулькі снілася нам,
I свет раскалоўся, як шкліна,
He змогшы брыды, напалам:

Направа — сябры-аднадумцы
Да зор неспазнаных ляцяць,
Налева — паскудныя людцы
Ў курчы смяротным хрыпяць.

Ды вось жа якая прыгода —
Так глыбока ўелася мгла...
Расколіна тая не воддаль,
А ў сэрцы маім пралягла...