Думкі і мары не спяць у галаве,
Хочацца ім на свабоду.
Мне не ўсцішыць кахання к табе,
Дай мне адчуць асалоду.
Дай пацалунка салодкі прысмак,
Дай мне надзею і шанец.
Што я пішу, я звычайны юнак,
І каля скроні твой палец.
Ты мне казала: «Мы проста сябры,
Мне не патрэбна каханне,
Не сустракай мяне больш на двары,
І не чакай больш да рання».
Я разумеў увесь сэнс гэтых слоў,
Цяжка паддацца падману,
І гэтым думкам пра добрых сяброў,
Іншым ніколі не стану.
Як патушыць той балючы касцёр,
Што ў душы маёй тлее?
Як мне зрабіць, каб знянацку памёр,
Той, хто ў ва мне так хварэе?
Мне не патрэбны пакуты і боль,
Вера і мары пра лепшае.
Я адпушчу ўсе пачуцці з табой,
Ты не была ў мяне першая.
Але такое было ўпершыню,
Калі глядзеў у твае вочы,
Мог у той момант я чуць цішыню,
Бачыць скрозь цемру ўночы.
Цалкам тануў у тваіх сініх вачах,
І забываў усе словы,
Зраніцы хоць я і быў на нагах,
Не адчуваў з табой стомы.
Вось і прайшоў гэты час дарагі,
Я перажыў сваю страту,
ТАК разыходзяцца шчасця шляхі,
Кожны ідзе ў сваю хату.