Раставаньне..
Мудрагелістае слова.
Ці гэта пачатак чагосьці новага,
А можа,наадварот – пакуты ды горыч.
Сам сабе скажаш:”Хопіць..усё”,
Але сэрца не разумее слоў.
Яго мова – пачуцьці,
Розум іх не кантралюе.
І вось ты ўжо адзін,
Крочыш начной вуліцай.
Перад вачыма толькі шлях,
А недзе побач адчуваеш яе прысутнасьць.
Хьвіліннае здранцвеньне..
Лёгкі халадок,сэрца заб’ецца хутчэй.
Глядзіш,а побач нікога,
Толькі вецер у твар…