Я крыху навучылася верыць
І надзеяй чыёй-небудзь быць,
Мне яшчэ давядзецца зведаць,
Што такое моцна любіць.
Мне яшчэ давядзецца шляхам
Перашкодаў шмат абыйсці,
Мо адной, або з кім-небудзь разам
Сэнс жыцця ў прытулку знайсці.
Спадзяванні дарма не пройдуць,
Вера добра пільнуе тыл,
Мары будуць сумленне гойдаць,
А ў сэрцы няхай будзе мір.