Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Растрэл

Яшчэ не ацэнена

Калі на растрэл павядуць да сцяны,
Я стану прасіць аб адным:
Стралялі ў патыліцу мне каб яны
У лесе хваёвым, старым.
Ці мо пад бярозкай таксама не блага
У грудзь патрапляе свінец,
Няхай маім сэрцам харчуецца чага
Мазгам калі прыйдзе п@@дзец.
І падбярозавік добра ўзрасце
Сярод угнаення з мяне,
Аўтограф пакіну на кожным лісце
Як венік для лазьні ў труне.
Хай п'юць маю кроў,як бярозавы сок,
Грыбы, што завуцца лісіцы,
І робяць па косткам упэўненна крок
Ля цела парэшткаў суніцы.
Вось кат дастае свой чарговы патрон
Чакае майго ён жадання,
Хачу сярод лесу знайсці вечны сон!
Прамовіў яму без вагання.