Карацеў мой дзень, як поўня.
Зоркі ў кошык я сабрала,
Залатым ён мёдам поўны.
Па сьцяжыне, па сьцябліне
Я ірвалася ў нябёсы,
Толькі любых як пакінуць
На траве сляпой і босай?
Верце мне вятры і вербы,
Верце хуткія сцяжыны –
Сёння я цалую неба
Вуснамі лясной ажыны.
Сьвітанак
Агнявою, агнявою
Мне вадою наталіцца.
Залатою галавою
Падае на шлях мой лісьце.
Усьцілае коўдрай сіняй
Восень сцежкі, дахі, ганкі
І вадой сваёй жывою
Амывае раны й ранкі.