Раве над морам, б'е віхура,
За валам вал, нібы гайня.
Ды толькі б як не выла бура —
Жыве па-свойму глыбіня.
Там мір святла, там спеюць сілы,
Там свой заўжды, глыбінны свет...
Вось так і ты для справы мілай
Настрой душу сваю, паэт.
Хоць як шалеюць злыдні свету,
Хоць як вярзуць на нас і час —
Ісці на свой маяк да мэты —
Такі ў паэта свой наказ.