Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Раз у Следчым камітэце...

Яшчэ не ацэнена

Раз у Следчым камітэце
знайшлі геяў у кабінеце.
Не прайдуць! - міністр кажа -
АМАП кожнага павяжа!..

Разабраліся з геЯмі,
Разагналі ўсіх кіямі.
Раптам чуюць: дзесь на хаце
Слава ладзіць свінгер-паці.

Там гарэзяць, паляць, п'юць,
Усе бяруць і ўсім даюць.
Рота сувязі па ліку -
для надзейнасці паклікаць

трэба САХРа ўзвод ці два,
бо сумуе ўжо братва.
БТР і аўтазакі,
і службовыя сабакі

рушылі у Бараўляны.
Там тым часам сыты, п'яны
ўсё працягваюць любошчы:
хлопец дзевак плёткай хвошча -

Мала ім: с'mon, c'mon!
Тут раптоўна - усім гамон.
Лезуць госці - маскі-шоу.
Далей вэрхал ужо пайшоў.

Мужыкам - кулак у фанеру,
Бо юрлівыя, халеры.
Дзевак - тварам у пол за косы,
напляваць, што голы, босы.

На рукі кайданкі ўздзелі
(Усе прывычныя, цярпелі).
Вось дык цуды МЖМ!
Хватанулі ўсе праблем.

Ведай жа і стар і мал,
свінгер, гопнік, нефармал,
гей, музыка і артыст,
хіпстар, дворнік, праграміст,
трактарыст, настаўнік, урач,
вядучы тэлеперадач!

У пасцелі і ў полі,
На рабоце, на футболе,
у тэатры, у прыбіральні
за тваім жыццём рэальна

сочыць добры дзядзя Ігар,
у кішэні круціць фігу.
У кіцелі НКВД.
Хоча ведаць хто, з кім, дзе...

Ці не надта ён цікаўны
да прыватнага жыцця?!
Рытарычнае пытанне.
Вось і песенька ўся.
(2018)