Разбрылісь на небе зоркі,
Як мурожныя авечкі,
Запалілісь, зьбеглісь гуртам,
Нібы душ людскія сьвечкі.
Што жадаю я пад імі,
Што шукаю, берагу -
Бостваў многіх адным імем
Гэту яву я заву.
Кола дней бясконцых нашых
І жыцьцё адно ад іх,
Ад далёкіх дней юначых
Надано мне берагчы.
Я ўжо хлопец не маленькі,
На руках яго нясу,
Ім руплюсь, быццам паненкай,
Аб якой каханьне сьню.
-26.01.18.