Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Разьлятаюцца дзеці...

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Разьлятаюцца дзеці,
Свае гнёзды ўюць,
Свае мэты, надзеі,
Жыцьця долю сваю,

Разьлятаюцца дзеці,
Праз жальбу і тугу,
На тваё ўлоньне, сьвеце,
Іх люляць аддаю,

Разьлятаюцца дзеці
Каб драбніць і яднаць
Гэты сьвет непадзельны,
Несупынны, як час.
-08.08.18.