Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Размова з часам

Сярэдняя: 4.4 (8 галасоў)
Прыходзіць пара, настае той час,
I вось ужо я вывяраю і мераю
Табою сябе — мой уладны час —
Тваёю
          пакутна здабытаю мераю.

He!
Я не хачу прад табой трапятаць!
Што ты без мяне?
                           Без цябе таксама
He здолеў бы скруху ў сабе затаптаць.
He здолеў бы выгукнуць:
                                    «Веру! Асанна!»
I ўсё ж ты не бацька мне,
                                     Я — не дзіця.
Сапернік я твой, хоць тваё спараджэнне.
Законы спазнаўшы твае, з небыцця
He стану выводзіць сваё нараджэнне.

Ды зноўку і зноўку кажу я «але».
He мыслі мной гэтак, як мыслю я робатам.
He робат я, хоць і у прысаку, тле
Стагоддзяў, — мільённая нейкая проба там.

Я — голас і думка, я — праўда і зрок.
Даў мову я камню, траве і расінцы.
Мой дзень — не імгненне, — планеты віток,
Друкую свой крок на сусветным гасцінцы.

Спасцігнуць усё праз цябе я хачу,
Табою маё ўсё няхай апякуецца.
Знай пункты гульні. А паруш — закрычу,
Аж голас у веку наступным пачуецца.