Усё зьмяняе нашае жыцьцё,
Пачуцьці..Фарбы восені нарэшце.
Але ня спыніш чалавека развіцьцё,
Каштоўнасьці застануцца навечна.
Любоў ды вера - вось мой тым адказ,
Хто на хьвіліну разгубіўся ў гэтым сьвеце.
Не раз нашчадкі ўспомняць гэты сказ,
Я зараз маю рацыю,паверце..
Дык што трымае ўсіх вас на Зямлі,
Распуста ці юрлівае жаданьне?..
Адно я ведаю,і кім вы б не былі,
Не здраджвайце - і будзе жыць каханьне..