Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Развітальны раманс

Сярэдняя: 4.4 (24 галасоў)

Упала ноч, і морак вочы засціў,
Паставіўся паблажліва да нас.
Тваёй рукі каханае запясце
Цалую сціпла я ў каторы раз.
Упала ноч маланкава, як шчасце…

Упала ноч, і сонца пагасіла
Праменне да світанкавай зары
Кахання развярэджаныя крылы
Нас вабяць у нябесныя шатры.
Упала ноч, што ягада кізіла…

Упала ноч, звяла бяссільна вочы,
Атруціла бязлітасна душу.
I мы ўдваіх пад коўдрай гэтай ночы
Спраўляем бездакорную імшу.
Упала ноч, як нагавор прарочы…

Упала ноч, разбілася, бы шкелле,
Сузор’ямі прыбраўшы небакрай,
Нашто адно другога мы сустрэлі?
Спыніся, ноч! Пастой! Не адлятай!..
Упала ноч, што цяжкае пахмелле…