Мора, каб хацеў, дык не сурочыш Разьвітальным пошапкам сваім. Закружыўся чаек крык сірочы. Мы над ім разгублена стаім. Ты яшчэ ўсьміхаешся шчасьліва... Толькі стыне, стыне на губах Цёплы ўздых салёнага заліва. Стэпу палынковы горкі пах.