Развітацца як, калі любоў? Разрываюць неяк людзі сувязь... І жывуць і сэрцам не сумуюць, Абыходзяцца зусім без слоў.
Развітацца як, калі з усіх Толькі ён адзін заўжды адзіны? Я акно завешваю гардзінай, Каб застацца з сумам удваіх.