Вераснёвыя цёплыя буднія дні
Прыняслі не жыццё, а самоту і боль.
І цяжку́ю для сэрца разлуку з табой...
Мне на плечы яны, як каменне, ляглі.
З развітаннем, з растаннем ізноў па шляху
Мне да шчасця ўвосень складана ісці,
Праз магутныя страты і згубы прайсці.
Я адчайна трымаю цябе за руку...
Пажадаю табе перамогі ва ўсім!
Я ў баях за каханне няўдалы баец.
Немагчыма прыняць непазбежны канец...
Абніму... хоць мяне ты аб тым не прасіў.
Кожнаму сваё, а мне - тваё:
Сэрца, словы, вусны, вочы, плечы.
І каханне, як паветра, вечнае,
І штодзённае тваё жыццё.
Кожны робіць выбар для сябе.
Абірае ўздымы, сцежкі, спускі...
Я хачу, каб рукі БЕЛАРУСКІЯ
Абдымалі горача мяне!