и стаи веток тянутся за нею…”
(Ф.Г.Лорка)
1
Бяжыць мая рака
Да сэрца матылька,
Да кветкі лугавой,
Да вечара з табой.
2
А сьцябліна поіць рэчку,
А рака натоліць камень,
Камень сумны майго сэрца,
Ён балючы, нібы памяць.
За вадою, за табою
Пабягу, як небарака.
Кінеш камень на дарозе,
Каб свяціўся маёй зоркай.
3
Поўня. Вялікае неба
Сьвеціць зарой адчайнай.
Стане ракою глеба,
Ўздыме ільды плячамі.
Зорцы сьвяціць паўночнай,
Радавацца, што жывая.
У крышталёвыя ночвы
Падае ключ ад Рая.
Я ухаплю надзею
Спраўнай сваёй рукою,
І адшукаю дзверы,
І паплыву ракою...