Зай-рэгуліроўшчык
Атрымаў жазло.
Ані ў кога
Лепшага
Пэўна не было.
Морквінка чырвоная,
А зялёны хвост,
Морквін хвост
Паказвае –
Рухайся наўпрост.
Морквінку чырвоную
Раптам узнясе –
Рух увесь
Спыняецца
І стаяць
Усе.
У рэгуліроўшчыка
Усё ішло
Як след.
Толькі непрыкметна
Падышоў
Абед.
З’еў
Святло зялёнае
Зайчык пакрысе.
І на шумнай вуліцы
Згрудзіліся ўсе.
А калі чырвонае
Згрыз
Святло паціху –
Выпусціў на вуліцу
Зай
Неразбярыху.