Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"А рэйкі ўсё лятуць..."

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

А рэйкі ўсё лятуць
у непагадзь, у неба.
У забыцці аточаных дарог
Хаваюць пасажыры
хто кавалак хлеба,
А хто ў далоню ўціснуты часнок.

Не лепшы час для ўсякіх вандраванняў,
Так недарэчна з дому ад'язджаць.
Але цяпер не задаюць пытанняў,
Цяпер улада вучыцца пытаць.

Якісьці жах: апоўнычы на поўнач...
Не так аб людзях дбалі каралі.
Асаднікі... Кавалак хлеба побач
З кавалкам беларускае зямлі.