А рэйкi ўсё лятуць
у непагадзь, у неба.
У забыццi аточаных дарог
Хаваюць пасажыры
хто кавалак хлеба,
А хто ў далоню ўцiснуты часнок.
Не лепшы час для ўсякiх вандраванняў,
Так недарэчна з дому ад'язджаць.
Але цяпер не задаюць пытанняў,
Цяпер улада вучыцца пытаць.
Якiсьцi жах: апоўначы на поўнач...
Не так аб людзях дбалi каралi.
Асаднiкi... Кавалак хлеба побач
З кавалкам беларускае зямлi.