Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рэквіем па Беларусі

Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)

Мовы няма... Паступова зьнікае.
Мы,пэўна,ужо не адродзім Яе.
Кожны другі Яе ганьбіць,турае
Хутка ў Лета наша Мова канЕ.

Без Мовы не будзе ў нас Беларусі.
Без Мовы не варты мы звацца Людзьмі.
Без Мовы падзеляць нас на Улусы.
Мы будзем рабамі "Великой Страны"!

Сорамна,горка за нашу Краіну.
Самі сябе заганяем ў палон.
Хутка надбае нас "маці-чужына"
Некаму зьдзекам паставіць заслон

Ліцьвіны! Апошняя варта Народа!
Трэба ўзнаўляць разуменне "Літвы"!
Трэба змагацца! Упарта і многа!
Бо "Беларусь" хутка зьнікне з Зямлі.

2011 кастычнік