Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

Органайзеры портфели оптом.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрэй Новікаў

Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)

Божа Адвечны, Божа Магутны!
Зноў вымірае народ Твой ў пакутах.
Мала цярпеў ён зьнявагу і войны?
Колькі жыцця забірае Чарнобыль!
Як нам прыйсьці да Цябе — адкажы!
Колькі мы будзем блукаць ля мяжы?
Ты ўглядзіся ў твары людзей,
Кінь сьветлы позірк на хворых дзяцей.
Усюды убачыш пакуты і боль:
Свой жа народ душыць Чорны Кароль.
Сам сатана вакханалію круціць,
Душы зьбірае, розум наш муціць.
Чорны Кароль — ад лукавага служка,
Ўслухайся: прозвішча — д'ябла мянушка!
Іменем д'ябла ён губіць народ,
Іменем д'ябла зьнішчае сірот.
Д'ябла загад — найвышэйшы закон.
Божае ж літасьці — моцны заслон!
----------------------------------
Божа Адвечны, Божа наш Слаўны!
Колькі цярпець будеш гэта зьняслаўе?
Дай Сваёй моцы пачвару згубіць,
Дый Караля, яго служку — судзіць!
Каб на зямлі нашай зноў быў пакой,
Каб заставаўся Ты ў Славе Сваёй!
Каб усе народы пайшлі за Табой!
Каб усе зьведалі: Бог наш — жывой!

Андрэй Новікаў "Старшына" Сярэдзіна 90х



Сярэдняя: 4.9 (12 галасоў)

Беларусь сьвятая пад сьвятой Пагоняй!
Ты заўжды змагалась супраціў няволі.

Маскалі, татары, крыжакі, палякі
Рвалі тваё цела нібы вурдалакі.

Як магла храніла шчасце Ты народу
Не аддала катам гонар і свабоду.

На палях Грунвальда, над Іршой ракою
Дружна Ты ўставала моцнай грамадою.

Канстанцін Астрожскі, Гарадзенскі, Вітаўт!
Маскалей ды немцаў гналі ў слаўных бітвах!..

...Зараз час зьмяніўся — Беларусь не тая:
Ціхая, забітая, хворая, слабая.

Ты маўкліва сочыш, як цябе зьбіваюць.
З роднай хаты гонюць, мову абражаюць.

Матухна! Апомнісь! Ськінь з сябе пачвару!
Няўжо так і будзеш жыць пад чорнай хмарай?

Мы Цябе паможам! Мы, хто не прадаўся!
Хто Табе не здрадзіў, хто з Табой застаўся!

Нас ужо немала, будзе яшчэ больш.
Некуды нам бегчы, бо не будзе горш.

Сярэдзіна 90-х