Казалі, — рукапісы не гараць,
А я аднойчы бачыў, як гарэлі
У печы Галубковы акварэлі,
Як вершы адпраўлялі паміраць,
Сагрэтыя яшчэ жывым дыханнем,
I ласкаю, і трапяткім каханнем,
А кажуць, — рукапісы не гараць.
I як яшчэ гараць! I колькі іх згарэла
У печах патаемнага двара,
Што зеўралі, як д'яблава нара,
Душа паэм за дымам адляцела,
Што так дайсці да кожнага хацела
Пасланцам весялосці і дабра,
Ды знікла ў полымі казённага кастра.
Яны не стануць кнігамі ніколі,
He дакрануцца да другой душы,
Халодны попел як ні варушы,
Што датляваў па апантанай волі,
З вятрамі знік ён у здзічэлым полі,
Якое ні засеяць, ні ўзараць...
А кажуць, — рукапісы не гараць.
Па-рознаму складваецца лёс
Па-рознаму складваецца лёс кніг - творчай спадчыны пісьменніка. Адны з іх, здараецца, забываюцца адразу ж пасля смерці аўтара, другія, наадварот, не толькі працягваюць жыць, але і ўзрастаюць у сваім значэнні і мастацкіх вартасцях.
Трагічны лёс рукапісаў апісваецца ў вершы С. Грахоўскага "Рэквіем рукапісам". Гэты твор расказвае пра трывожную эпоху трыццатых гадоў, калі вынішчаўся цвет беларускай інтэлігенцыі, калі ў лагернай апраметнай апынулася шмат людзей самых розных прафесій: урачоў, настаўнікаў, мастакоў, артыстаў. Сярод іх апынуўся і С. Грахоўскі. З верша зразумела, што ён усе гэта бачыў сваімі вачамі("А я аднойчы бачыў"),таму проста не змог застацца раўнадушным.
На працягу ўсяго рэквіема аўтар упэўнена даводзіць да чытача сваю непахісную пазіцыю. Ён катэгарычна не згодзен з усеагульна вядомым афарызмам "рукапісы не гараць". Нават адносіцца да гэтага выказвання з нейкай доляй іроніі.
У вершы Грахоўскі ўспамінае Галубка, чые акварэлі гарэлі у печы. Галубок быў мастаком, якога таксама не абмінулі рэпрэсіі. Але, усе ж, асноўными ахвярами катаў былі пісьменнікі і іх творы.
Пры дапамозе эпітэтаў "жывым дыханнем", "трапяткім каханнем" аўтар выказвае думку, што для кожнага пісьменніка яго творы - гэта не проста паперка з тэкстам, нават калі яна мае пэўны сэнс. Для аўтара яго рукапісы - яго "дзецішча". Любы творца ў сваю працу ўкладвае душу.
Адухаўленні надаюць рукапісам якасці жывых істот:
Душа паэм навекі адляцела,
Што так дайсці да кожнага хацела,
Пасланцам весялосці і дабра…
Аднак гэтым шчырым марам і жаданням Грахоўскага не дано здзейсніцца.
Эпітэты "дзікай волі", “патаемнага двара", "казённага кастра" сімвалізуюць сталінскую машыну рэпрэсій, якая знішчыла шмат таленавітых людзей, якая увогуле адмоўна паўплывала на развіццё культуры Беларусі і ўсіх краін СССР.
Таму трэба шанаваць тую багатую спадчыну, якая нам засталася ад пісьменнікаў. І мне здаецца, вельмі дарэчы тут будуць словы нашага славутага земляка Ф. Скарыны: “Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы”.
выдатна.так паэтычна и так
выдатна.так паэтычна и так так страшна ад гэтай рэчаиснасци
я таксама так личу...
я таксама так личу...