Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рэўнасць

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Рэўнасць
Лявона жонка ўгаварыла
Зімою з’ездзіць на курорт.
У рэшце рэшт яго скарыла:
“Любіў жа ты калісьці спорт.
Але пара ўжо падлячыцца,
Бо ты далёка не юнак.
І не магу я паручыцца,
Што ты ва ўсім былы мастак.”
Праз тыдні два Лявон і здаўся,
Бо ранавата ж паміраць.
А з жонкай як бы ні бадаўся,
Ўсё роўна мусіш ты прайграць.
Курортаў тых ён і не ведаў,
Ён вёскі і не пакідаў.
Ды ён без жончыных абедаў
Свайго жыцця не ўяўляў.
Пакрыху неяк уцягнуўся
Ён у курортнае жыццё.
Перад кабетамі не гнуўся,
Бо помніў жончына ныццё.
І жонцы ён сваёй не здрадзіў,
Так моцна ён кахаў яе.
Здароўе ўсё ж сваё наладзіў,
Балячкі падлячыў свае.
Убачыў там суседку Галю,
А поруч – мажны кавалер.
Яе муж повар у шпіталі,
Вось ты цяпер жанкам і вер!
Да Галі кавалер хінецца,
Рукой кранаецца шчакі.
І ціха музыка ільецца,
Адразу бачна : галубкі!
І так Лявону стала дрэнна,
Па жонцы так засумаваў!
Ён рэчы склаў свае імгненна
І на вакзал пашыбаваў.
Жыццё – складаная то штука,
Я згодны з гэтым, ну а ты?
Каханне – гэта толькі мука.
Як добра : сам я халасты!