Цыкл: Роднай мове.
                                1.
                Дано жыццём адно натхненне:
                Не рабаваць, не ашукаць  -
                Найсці каштоўнае каменне
                І душу імі чараваць.
                Ім не ўладальнікі гады
                І не туманяць кіламетры,
                Яны прыходзяць нам тады,
                Калі суцішыць боль патрэбна.
                І за душою ўторыць сэрца,
                Што незабыўная нідзе –
                Ад калыскі, ад маленства,
                Нас мова родная вядзе.
                                -28.01.12.
                        2.
                Шукаў не скарб таемны
                Ад сівых вякоў.
                Згубіў і знайшоў вернасць
                Да зноў набытых слоў,
                Што ад Сымона Буднага,
                Францыскі Скарыны,
                Што гомельскімі вулкамі,
                З юнацства, следам йшлі,
                Цераз ліхалецці,
                Забыццё й нябыт,
                Вядуць к роднай зямельцы  -
                Аддаць свае даўгі!
                                -30.01.12.