Паклалі асфальт на сцяжынкі дзяцінства майго,
Іх долу прыціснулі шэрым і цяжкім бетонам.
А ў хаце чужыя жывуць амаль дзесяць гадоў…
Ніколі цяпер не вярнуцца ўжо мне дадому.
Дадому!
Туды, дзе прыцягвала думкі мае сенажаць,
Дзе мне ўсміхаліся сціплыя, простыя кветкі
І вабілі зеленню траў маладыя палеткі,
Дзе песні гучалі…
І прагнула сэрца спяваць!