Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Роднаму народу

Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)

Я - беларус, скажу вам з гонарам,
Я - сын працавітага народа;
Не раз народ наш ведаў гора,
Але захопнікам не аддаваў свабоду.

Не раз народ стагнаў пад ланцугом,
Ды і цяпер салодка не спявае;
Свабода наша ўляцела жураўлём,
Свабода наша вясны чакае...

Так успомні ты, цярплівы мой народ
Купалы, Коласа і Танка словы,
Прабівай у свет дарогу, патрыёт,
Пад Бела-Чырвона-Белым сцягам і Пагоняй!

Прачніся ж ты, забіты мой народ,
Не час цярпець нам пугі тыранаў.
Нам час шукаць дарогу ўброд,
Бо журавель жа той вясны чакае...