РОДНАЯ МОВА
Трэба мову сваю любіць
Немауляткам маленькім песціць
Бы душой да яе не астыць
Бы крышталік у жменьцы несці
Трэба мову сваю спазнаць
Нібы рысы сваей далоні
Яе кнігу з глыбінь чытаць
Яна у вуснах святой пагоні
Трэба мовай сваею жыць
Несці у свет нібы што святое
Яе годнасцю даражыць
Адхіліушы усе ліхое
Трэба мову сваю берагчы
Ад навалау ды смецця
Жауручком хай яна гучыць
З ею жыць нам і з ею памерці
Трэба мову сваю кахаць
Бы дзяучыну між кветак мая
Права дасць яна нам сказаць
Ты чысцейшая і незямная
Трэба несці яе у прасцяг
Адпіхаючы усе спакусы
Толькі з моваю маем сцяг
Толькі з ею мы беларусы