Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Родная вёска

Сярэдняя: 4.1 (7 галасоў)

Родная вёска
Куды не паеду, заўсёды згадаю,
Цябе мая вёска, мой родны куток.
Сюды мае мары і сны прылятаюць
І зноў я бягу да цябе з ўсіх ног.
Стаіш сярод лесу, дзе рэчка, крыніцы,
Дзе ўлетку красуюць ў кветках лугі.
Прыйду я сюды хараством прычасціцца
Пазбыцца на час ад маркоты, тугі.
Нічым не заменіць мне вёска другая.
Тут ліпы да неба і вербы ў вадзе,
Над нашаю хатаю бусел лятае,
Салоўка вясною тут песні пяе.
Не здраджу ніколі табе мая вёска,
І ў шчасці і ў горы душою з табой.
Пачую я песень тваіх адгалоскі
І матчына мова заўсёды са мной.