У майго малога сына
Ёсць цудоуная краіна.
Між лугоў-мурагоў,
Між пахучых-красак.
Тут вароты з пірагоў,
А палаты-казак.
Тут малочны ручаёк
Каля хаткі працёк.
Бульбу воўк таўчэ,
Ліс аладкі пячэ.
Мішка сыну носіць мёд
Агарод-
Поліць крот.
Тут пунсовыя суніцы
Самі сыплюцца ў рот.
Кошка у вышытай спадніцы
Круціць дзіўны калаўрот.
Калаўрот прадзе не ніці,
Баіць баечкі-
Засыпаечкі.
Добранька. Але параіў бы
Добранька. Але параіў бы "падРЫТМізырываць"-падфантазіраваць...
+
"У майго малога сына
Ёсць цудоуная краіна.
Між лугоў-мурагоў,
Між пахучых-красак.
Тут вароты з пірагоў,
і палаты - з казак.
Тут малочны ручаёк
Каля хатачкі пацёк.
Зайцу бульбу Воўк таўчэ,
Пеўню Ліс аладачкі пячэ.=