Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Родны кут. Зімовая замалёўка

Сярэдняя: 5 (53 галасоў)

Зноў зімa. Стаіць мароз траскучы.
Белы колер захапіў прастор.
Мільгаціць, іскрыцца снег скрыпучы,
Вабіць погляд студзеньскі ўзор.

Ад імжы срэбрыстыя галінкі
Узялі дзіуны казачны прыкід,
Ля дарогі тоненькія ліпкі
Крохка дапаўняюць краявід.

Цышыня. Маўклівыя сумёты.
Толькі нейдзе дзяцел грукаціць.
Хвойны пах навейвае дрымоты,
Нібы ён спрабуе час спыніць.

Маніць лес неапісальным відам, –
Рэдкая аддушына душы,
Як спатканне з чымсці пазабытым
У мітуслівай змрочнасці глушы.

Вось мае вытокі і натхненне!
Нёман, закаваны ў кайданы,
Спіць у сваёй астуджанай пасцелі,
Бачыць моўчкі вычварныя сны.

Тут мая маленькая Радзіма,
Чысты подых роднай стараны,
Богам дараваная карціна –
Напамін пра нашы карані.

Гронкі адзінокія рабіны
Чырванеюць у белай нагаце,
Быццам ухапілісь за галіны,
Каб не апынуцца ў пустаце.

Так і мы трымаемся ў свеце,
Марым , любім, верым і журбім,
Мы - зямлі сваёй заўсёды дзеці
Родны кут заўжды богатварым!