Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мікалай Куко

Яшчэ не ацэнена

Шапаціць румлёўскі гай.
Птушкі ў вырай адлятаюць,
А ў маёй душы складаюць
Ноткі вераснёўскі рай.

Хрызантэмамі пяюць
Нават хмаркі ды аблокі,
Вецер пляшэ адзінокі,
Блікі восені бягуць.

Рыжавее клён кудлаты,
Ліпка ў залатой фаце,
Ды на пні як у руцэ
Спяць маўклівыя апяты...



Яшчэ не ацэнена

Дуб ты мой чырвоны
Сталы, векавы,
Стары мой знаёмы
Волат валявы.

Больш за два стагоддзя
Сцеражэш свой парк.
Кажуць у народзе,
Ты лясны вядзьмак.

Ствол у два абхапа,
Пасакам кара.
Укрывае капа –
Белая гара.

Ты зімою строгі,
Важны вартавы.
Стаіш ля дарогі
Ледзь задумлівы.

Нібы спіш у дрымоце,
Ціха бачыш сны.
У пэуным асяродзі
Ты адзін такі.

Самавітым панам
Явішся здалі,
Надзялёны санам
Ад самой зямлі!

Баюць,сілу маеш,
Чараўнік – знахар,
У сабае хаваеш
Надзвычайны дар!

Хто цябе абхапіць,
Ды прытуліць грудзь,
Дрэва дуж прывабіць,
Сможа моц адчуць.

Дуб стаіць спрадвеку,
Гледзячы вакол,
У радасць чалавеку
У поступе вякоў!



Яшчэ не ацэнена

Замітусілася ліповая алея
Пад моцным ветрам, сустракаючысь з зімой,
і ўся аколіца, ад холада нямея,
З пад шэрых хмараў прывітае снежны рой.

Шпурляе ліcце пачарнелае ад часу
Студзёны подых усеабдымлівай зімы,
Сваю ўладу зацвярждаючы адразу,
Жыццё захутвае ў застужаныя сны.

Царыца холаду і снежнай завірухі
Бярэ ў палон прыроды дзіўныя куткі.
А ў паветры белыя летаюць "мухі",
Выпіcывая стыльныя кругі.



Яшчэ не ацэнена

(прысвячаецца Якубу Коласу)

Калі чалавек не такі як усе,
Натхненне ён знойдзе ў жамчужнай расе,

Адчуе каханне ў лесе і ў поле,
У гутарках з рэхам, у родным прасторы,

У мове ад птушак, у проблісках зор,
У нягучных напевах блакітных азёр.

Ва ўсім, чым зямля Беларусі багата
ўбачыць карысць і жыццёвае свята.

і скрыпкі Сымонавай з’явіцца голас,
Што талентам дзіўным малюе нам Колас,

Ды шчырасцю вабіць увесь белы свет
Музыка, Песняр, Беларускі Паэт.

Для сэрца такую раскошу нясе,
Калі чалавек не такі як усе!