Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Іронія лёсу

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)
Вечар мая сплывае ў вясковым калоссі. Далягляд закурыўся хмарным экранам... Я калісьці кахаю пісала ў двухкоссі І калісьці каханне лічыла заганным. Кагадзе быць адкрытай здавалася явай. Мой давер быў нясмелы і нават крохкі. Я глытала пачуцці з ранішняй кавай, А самота з крутнёй напаўнялі лёгкія. Я ішла па жарстве, па лязу, па крушы І ганяла па кордзе ўласны боль. Я стаяла на жорсткай высокай кручы І ментальна трымала ля скроні кольт. Надвячэрная ціша...Чакаю світання. Кругагляд зняў кашнэ. Узарваліся масты, Бо знайшла квінтэсенцыю і ратаванне: У іманентны сусвет уварваўся вось ты. Даканаў у душы інтрыгант-малавер, І кармінавы захад нібы нетравы знак, Што пазычыла душу табе напавер. Даастатку. Дарэшты. Імортэльна, так. У душы непарадак, аднак цалкам творчы. У гэтым і ёсць мой нязгасны, нятленны спакой. І без слоў кажуць праўду здраднікі-вочы: Ты мора маё і збавіцель ты мой. Nike Special Forces Air Force 1 Boots