Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Роспач Маці-Радзімы

Сярэдняя: 4.8 (59 галасоў)

Дзяржава ператвараецца ў руіны…
Народ калі-нібудзь прачнецца?
Ад шкваркі з чаркай адарвецца?
Прачнецца сорам за краіну?

Не! Не народ вы, беларусы, не народ…
Насельніцтва не можа быць народам!
Бо свінні забраліся ў ваш гарод,
а вам, чамусьці, добра і лагодна…

Не вырасла ў Дзяржаву Беларусь…
Вы – беспрытульнікі ў сіроцкай хаце!
Як дзеці неразумныя, чамусь…
Няма у вас Радзімы-Маці!

Дзяржава засыхае без дагляду,
Яяк дрэва засыхае без паліва…
І будучыня выглядзіць жахліва –
дзе над людзьмі пануюць Змеі-Гады…

19 жніўня 2011г.