Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Роздум

Сярэдняя: 4.1 (7 галасоў)

У тлуме сталічных вуліц
я думаю ўсё часцей
пра вёску, што цёпла прытуліць
мяне да сваіх грудзей.

Уцёкі... а можа, пагоня?
Куды... ад каго... за кім...
А недзе на чыстых гонях
адпачываюць вякі.

А недзе лясной палянай
паважна праходзіць лось.
І ты ў гэтым свеце нязнаным
не гаспадар, а госць.