Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Роздум

Яшчэ не ацэнена

Што значыць век зямны? – Адно толькі імгненне.
Як і сама Зямля – пылінка у Сусвеце.
А як тварыў паэт, калі прыйшло натхненне,-
Ці сэрцам, ці душой,- хто ведае на свеце?

Найперш была любоў, і толькі потым – слова,
Бо, каб яго пачуць, патрэбна двух размова.
А словы пра любоў з бясконцасцю сугучны,
Паэт іх запісаў і на ўвесь свет агучыў.

Імчыць сабе Зямля пылінкай у Сусвеце,
Паэты пішуць вершы, смяюцца шчыра дзеці…
А ў гэтай прастаце і ёсць вышэйшы розум.
Што я тут напісаў – не догма, толькі – роздум.