Філасофія новага часу
Шмат прынесла вар’яцкіх ідэй,
Усе вакол нібы шэрая маса,
І падманваць імкнуцца хутчэй.
Не стамляюцца жыць у фальшы
Вынаходнікі модных падзей,
Вабяць іх фантастычныя шаржы,
Што малюе ім злы ліцадзей.
Кожны мае сваю навуку,
Кожны лепей жыве, лягчэй.
І мастацтва сваё ў друку
Прапаведвае ўсё званчэй.
Я хацела змагацца з гэтым,
Але раптам пачула: "брэйк".
Мой суддзя не спрыяў паэтам,
Бо і ён быў, нажаль, толькі фэйк.
23.10.2017