Рупі на садзе-агародзе,
Зямельку лашчы і дзяўбі,
Як чорный шпак сьвішчы на дроце
І веснаводар першы пі,
Няхай пачуцьці твае скачуць
Праз абамшэлыя платы,
Хай людзі чуюць іх і кажуць:
,,Яны сьвятыя на душы…,,
Хай ім гукнуцца, урачыста,
Ад белай кіпені сады
І пчолы ў золаце тычынак,
І срэбным пухам дзьмухаўцы.
Рупі, дзяўбі, сьвішчы на дроце,
Гудзі жалейкаю з лазы,
Кублісь, бы кнігаўка ў ляпёсе
І дзетак там гадуй сваіх,
І не гадай за морам сёмым
Вялікай справы адшукаць,
А дбай аб малым, родным, кволым,
Якому ты - жыцьцё б змог даць.
-15.05.17.