Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Русалка

Яшчэ не ацэнена
Калі цвілі паўсюдна ліпы і душна на зямлі было, дзяўчына мілая з усхліпам, пайшла к рацэ, каб там на дно з крутога берага, як птушка, яна зляцела ўніз і там... Яе Вадзянік ціха гушкаў, і хвалі ў такт яго рукам так варажылі душы слабых, дзяўчыны гэтай маладой... Яшчэ ўчора хлопец бравы хацеў забраць яе з сабой, але тады, калі пабачыў, што ў вёсцы той так шмат дзяўчат, свае рашэнне перайначыў - сышоўся з іншай на свой лад. І гэтай міленькай дзяўчыны, шкада зрабілася ўсім. Ў рачной згубілася даліне ў думках ў сваіх па ім... Той хлопец бравы ажаніўся, і хату ён пабудаваў. І з часам неяк ён змяніўся, стаў кавалём ды працаваў... Забыўся ён аб усіх здарэннях, што падмануў, што абяцаў... І раптам, толькі на імгненне аж да касцей мароз працяў... Аб ёй успомніў неяк хутка, і захацелася яму, ісці на рэчку, дзе бялюткай, бы чайкай скокнула ў ваду (дзяўчына, што кахала дужа). Прыйшоў туды і нахіліўся, убачыў свой прыгожы лік, задумаўся і зажурыўся, душой сваёй хлапец панік. А потым убачыў, як з ракі, прыгожым лікам чаравала яго русалка... напрасткі бліжэй к яму ўсё падплывала. *** І потым блізка падплыла, і зазірнуўшы хлопцу ў вочы - пацалавала і звяла яго на дно ракі да ночы. І толькі раніцай знайшлі, хлапца ўжо нежывога цела... Паўсюдна ліпы зацвілі... Усе атрымала, што хацела... 2016 г. Nike Shoes