Вось я гляджу на свой рушнік
Які матуля вышывала
Не пажауцеу яго аблік
Хаця гадоу яму нямала.
Рушнік вісеу на абразах
Якія былі у нашай хаце
Той кут цяпер стаіць у вачах
Які упрыгожвалі рукі маці.
З душой матуля вышывала
Прыгожы сіні васілёк
З сабой на працу рушнік брала
Лажыуся роуненька сцяжок.
Паследнія аддаушы грошы
На ніткі муліне , тканіну
Не бачылі пры лампе вочы
Не адпачывалі ні хвіліны.
Дачушцы кожнай вышывала
Рушнік, макаткі , абрусы
Каб сваю хатку упрыгажалі
Каб памяць маці , бераглі.
I вось сама я ужо матуля
Бяру у рукі свой рушнік
Да сэрца яго прытуліла
I позірк мой на ім панік.
Хаціна успомнілася , маці
Што прыданнае мне шье
Як у людзей каб у дзіцяці
Было не так як у яе.
I слёзы пацеркай сцякаюць
На белы мамін рушнічок
I васілёк бы мне махаіць
Я бачу лік яе здалёк.
На гэтым дзіуным рушніку
Цвітуць цвяточкі круглы год
Яны цяпло здалёк нясуць
I зберагаюць ад турбот.
Лілія Воранава (Заяц) 20.04.2018